Язык сайта: RU BY
  • г. Минск, пр-т Независимости, 72
  • г. Минск, ул. Богдановича, 46
Задать вопрос Уточнить стоимость и наличие любой книги

Герольд Litherland. №21. Навуковы геральдычны часопіс.

Шаланда А., Галубовіч В.
  • Издательство: Менск - Гародня
  • Год: 2019
  • Страниц: 132
  • Тип переплёта: мягкий
  • Формат: 60х90/8
Уточнить наличие по телефону:
  • г. Минск, пр-т Независимости, 72
  • г. Минск, ул. Богдановича, 46

АД РЭДАКЦЫІ 
Шаноўныя Чытачы! Пасля пяцігадовага перапынку маем гонар прапанаваць Вам чарговы 21 нумар “Герольда Litherland”. Нагадаем, што нашае выданне не мае сталай перыядычнасці і выходзіць фактычна ў вольны ад іншых абавязкаў час нашых рэдактараў і аўтараў. Болыпасць з іх у 2015-2019 гг. было занята іншымі выдавецкімі праектамі ў рамках навуковай ініцыятывы “Цэнтр генеалагічных даследаванняў” (далей - “ЦГД”). За гэты перыяд удзельнікамі “ЦГД” былі напісаны і выдадзены 4 калектыўныя і 1 аўтарская манаграфіі, дзе шмат ўвагі было ўдзелена актуальным праблемам беларускай генеалогіі, геральдыкі і сфрагістыкі1. Зразумела, што гэта адцягвала сілы і час ад выдання часопіса. Але паступова для яго збіраўся матэрыял, з’яўляліся новыя аўтары і новыя тэксты, а таму друк чарговага 21 нумару “Герольда Litherland” стаў актуальным і нейкім чынам нават непазбежным. 
У прэзентуемым нумары акрамя прац сталых аўтараў асаблівую частку ствараюць працы краязнаўцаў Ігара Самкова з Гомеля і, на жаль, заўчасна пайшоўшага з жыцця Віктара Саяпіна (t 2017) з Горадні. Тэкст апошняга “Сімволіка і пячаткі мытнай службы БеларусГ быў апублікаваны яшчэ ў 2010 г.2 Аднак пісаўся ён спецыяльна для нашага часопіса. але па розных прычынах не быў тады надрукаваны. Прапануем Чытачам яшчэ раз узгадапь пра славутага гарадзенскага краязнаўца, які ў сваёй наватарскай сфрагістычна-геральдычнай працы ў перакладзе на беларускую мову Алесі Саўчук прааналізаваў гісторыю гарадзенскай мытнай пячаткі. У сваю чаргу энтузіяст і калекцыянер з Гомеля Ігар Самкоў прапануе даследаванні па гісторыі Гомельшчыны і беларускай археаграфіі на прыкладзе дакументаў, якія захоўваюцца ў прыватных калекцыях. А артыкул нашага шаноўнага аўтара з Украіны Алега Аднарожанкі не ў першы раз робіць нашае выданне міжнародным. 
Чарговы 21 нумар “Герольда Litherland” з’явіўся на свет дзякуючы плённаму супрацоўніцтву рэдакцыі з гарадзенскім выдавецтвам “ЮрСаПрынт” ў асобе яго кіраўніка Аляксандра Рыжага. Нейкім чынам, часопіс зноў становіцца больш гарадзенскім, чым менскім, як і задумвалася ў далёкім ужо 2001 г. Спадзяемся, што змена выдавецтва спрычыніцца ре толькі да большай рытмічнасці ў выхадзе часопіса, але і да паляпшэння яго кшталту і зместа. 
Жадаем прыемнага і пазнавальнага чытання! 

Есть вопросы?

Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.