Манаграфія К. С. Сяліцкай-Ткачовай з'яўляецца першым у айчынным мастацтвазнаўстве комплексным даследаваннем, прысвечаным творчасці знакамітага мастака БарысаУладзіміравіча Аракчэева (1926- 2013). У кнізе шырока асвятляецца гісторыка-культурная панарама другой паловы XX - першага дзесяцігоддзя XXI стагоддзяў прапануецца жанравы падыход да вывучэння творчасці мастака, з дапамогай кампаратыўнага метаду глыбока і ўсебакова аналізуюцца творы майстра.
Даследаванне, у якім арганічна сумяшчаюцца навуковы і мастацкі па- дыходы, разлічана на шырокую аўдыторыю чытачоў будзе аднолькава карысным як спецыялістам, так і ўсім тым, хто цікавіцца гісторыяй беларускай культуры.
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.