У кнізе сабраны матэрыял пра знакамітага мастака, аднаго з заснавальнікаў сучаснай беларускай школы жывапісу, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь, кавалера ордэна Францыска Скарыны Барыса Уладзіміравіча Аракчэева. Чытачы змогуць даведацца пра творчы шлях мастака, а дзённікі творцы, якія друкуюцца ўпершыню і змяшчаюць успаміны пра рэчку дзяцінства Сіць, пра каханне да беларускай дзяўчыны Галі, пра сям’ю і пра тое, што паўплывала на творчы лёс, дапамогуць разгледзець за веліччу таленту трапяткую душу мастака.
Сваімі ўспамінамі дзеляцца тыя, хто добра ведаў Барыса Аракчэева — не толькі выдатнага жывапісца, але і высакароднага, сціплага, спагадлівага чалавека. Кніга ілюстравана рэпрадукцыямі твораў мастака, фотаздымкамі з сямейнага архіва, ксеракопіямі некаторых рукапісаў і лістоў творцы. Яна будзе цікавай аматарам на- цыянальнага і сусветнага мастацтва.
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.