Гэтая кніга ўяўляе сабою цыкл нарысаў, прысвечаных помнікам архітэктуры і культуры старой Беларусi. Аўтар напісаў іх у 1969-1970 гады і агучыў ў перадачах беларускай рэдакцыі радыё "Свабода". Лейтматыў разваг Віцьбіча - асуджэнне свядомай мэтанакіраванай палітыкі "беларускага адзела КПСС" па знішчэнні старажытных святынь.
Камуністы жадалі пазбавіць усе народы СССР гістарычнай памяці, ператварыць іх у дэнацыяналізаваны статак бараноў ("новую гістарычную агульнасць людзей - савецкі народ"). Сябе ж яны ўяўлялі пастухамі гэтага статка на вечныя часы. Не выйшла. Нацыяналізм апынуўся мацней камунізму. I цяпер мы перажываем вяртанне да сваіх вытокаў. Таму цікава параўнаць тое, што было ўсяго 40 гадоў назад з тым, што ёсць цяпер.
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.