У чарговую кнігу Віктара Сабалеўскага ўключаны гумарэскі, фельетоны, публіцыстычныя нататкі пра наша шматграннае жыццё з яго дасягненнямі і заганамі, звычайнымі буднямі і непрадбачанымі сітуацыямі. Героі твораў — нашы сучаснікі, рэальныя ці выдуманыя асобы, якія, выконваючы свае непасрэдныя службовыя абавязкі ці знаходзячыся на адпачынку, нярэдка трапляюць у камічныя гісторыі. Недахопы ў рабоце аграпрамысловага комплексу, сістэме адукацыі, арганізацыі вольнага часу, сямейным выхаванні — вось асноўныя тэмы новай кнігі пісьменніка з Уздзеншчыны. У другую частку кнігі ўключаны байкі, вершаваная публіцыстыка, створаныя пад уплывам творчасці К. Крапівы. Пільнае вока журналіста прыкмячае ўсе тыя недарэчнасці, заганы, што перашкаджаюць грамадству рухацца наперад, трапным мастацкім словам, лёгкім гумарам ці з’едлівай сатырай высмейвае іх носьбітаў.
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.