Кніга выбранай паэзіі перыяду Вялікай Айчыннай вайны — унікальнае выданне ў серыі «Залатая калекцыя беларускай літаратуры». Упершыню пад адной вокладкай сабраны творы і хрэстаматыйныя, і малавядомыя, і тыя, якія адносна нядаўна вернуты ў гісторыка-літаратурны кантэкст. Аўтары зборніка — нацыянальныя класікі, знакамітыя і вядомыя пісьменнікі, а таксама паэты, якія загінулі на фронце. Іх творчасць ваеннага часу аб’ядноўвае трагічнае ўспрыманне падзей, палымяны патрыятызм, услаўленне мужнасці і гераізму ў барацьбе з ворагам, пачуццё непрымання вайны як найвялікшага зла.
Адрасуецца навучэнскай і студэнцкай моладзі, педагогам і выкладчыкам, арганізатарам выхаваўчых мерапрыемстваў бібліятэкарам і іншым работнікам устаноў культуры, аматарам беларускай паэзіі, самаму шырокаму колу чытачоў.
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.