Сяргей Астрэйка (1912-1937) — таленавіты беларускі паэт міжва- еннага пакалення. Багатая, маляўнічая метафарыстыка разам з са- праўднай моўнай «паліфаніяй» вызначаюць адметны стыль аўтара, чые паэмы «Змарагды кроз» і «Бенгалія» атрымалі высокія ацэнкі сучаснікаў. Першая з іх уяўляе з сябе рамантычна-філасофскі роздум С. Астрэйкі над шляхамі развіцця роднага краю, другая прысвечана вызваленчаму руху бенгальскага народа ў часы каланіяльнай залежнасці.
Пры жыцці паэт, які стаў ахвярай сталінскіх рэпрэсій, так і не паспеў выдаць ніводнай кнігі; няшмат у яго было і публікацый у друку. Сёння ўпершыню пад адной вокладкай сабраныя амаль усе вядомыя на гэты момант творы Сяргея Астрэйкі — вершы, паэмы, а таксама газетныя нататкі і часопісныя артыкулы.
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.