Нямеччына часоў Першай сусветнай вайны. Рабочы фабрыкі электрапрыладаў Альфрэд Кляйн мабілізаваны на фронт. Ён праходзіць вайну ад пачатку і да канца, не разумеючы яе сэнсу і мэтаў, а потым далучаецца да рэвалюцыйных падзей. Ягоная дзяўчына Грэтхэн застаецца ў Берліне, страчвае працу і вымушана пайсці на панэль…
Аповесць напісана ў 1927 г. наватарскім для таго часу «фельетонна-футурыстычным» стылем. Месцы, падзеі, людзі, словы, думкі, спадзяванні — усё быццам бы зліваецца ў адзін шалёны вір-калейдаскоп, імя якому — вайна.
Аўтар, беларускі пісьменнік нямецка-рускага паходжання Алесь Гародня (Аляксандр Функ; 1899–1944), у сталінскія часы перажыў тры арышты і памёр у зняволенні.
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.