Літаратурная прэмія Міхася Стральцова 2019 года прысуджана
Анатолю Вярцінскаму
за захаванне класічных літаратурных традыцый, метрычную і вобразную разнастайнасць паэтычнай мовы, афарыстычнасць і грамадзянскасць паэзіі і эсэістыкі.
Кніга Анатоля Вярцінскага «Тым часам...», якая складаецца з трох раздзелаў (вершаванага, эсэістычнага і публіцыстычнага), раскрывае тэмы сучаснага жыцця ў яго шматгранных філасофскіх і сацыяльных вымярэннях. Творам Анатоля Вярцінскага ўласцівыя высокі грамадзянскі пафас, лірычная шчырасць, аналітычнасць, вострая публіцыстычнасць, увекавечванне маральных каштоўнасцяў жыцця і ўслаўленне духоўнай велічы чалавека.
Есть вопросы?
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.