Ці ўдаецца чалавеку супраціўляцца абставінам? Ці
хапае духоўнай і фізічнай сілы, настойлівасці і жыццёвай
мудрасці перайначыць іх на сваю карысць? Што важ-
ней: знарок забыцца на ўсё перажытае, хутчэй выкінуць
з памяці, засяродзіцца ў самім сабе, ці не адрывацца ад
людзей, разам, сумесна таптаць дарогу ў заўтрашні дзень
для сваіх дзядей?
Гэтым жывуць героі кнігі. Аловесць «Апошняе ігрышча» — пра жыхароў хутара Язавец, што да Нясвіжчыне
ў былой Заходняй Беларусі. Яны яшчэ не ведаюць, што
чакае іх пасля 17 верасня 1939 года, калі Савецкая Армія
сваім вызваленчым паходам з’яднае беларускія землі ў
адну дзяржаву. Не здагадваюцца, як складзецца іхні лёс
пасля «добраахвотнага» ўступлення ў калгас і такога ж
«добраахвотнага» перасялення з хутара. Пра гэта ўжо
аловесць «Распасажаны дом, або Хутарская вольніца».
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.