У рамане «Распад», які даў назву гэтай кнізе, падзеі разгортваюцца ў апошні год перабудовы і ў першыя месяцы незалежнай Беларусі. Цяжкі час перажывала вялікая краіна — СССР. Перабудова, на якую ўскладалі вялікія надзеі, зайшла ў тупік. Народ расчараваўся, улада страчвала давер людзей. I ў выніку 19 жніўня 1991 года ў Маскве грымнуў путч — на вуліцы сталіцы выйшлі танкі.
Аўтар імкнецца раскрыць сутнасць падзей пераломнага часу, паказвае чалавека ў складаных абставінах, у якіх праяўляецца яго сапраўдная існасць.
«Адкуль усе беды? Чаму краіна дакацілася да такога стану? Бяздзейнасць кіраўніцтва краіны? Па якіх прычынах пачала распадацца вялікая дзяржава?» На гэтыя няпростыя пытанні аўтар спрабуе адказаць у поўным драматызму рамане. Трагічныя падзеі падаюцца на фоне жыцця ў рэспубліцы.
Апавяданні і навелы, змешчаныя ў кнізе, вострасюжэтныя, жыццёвыя, некаторыя з іх прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны.
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.