Раман расказвае пра 1950-я гады, у сярэдзіне якіх пачалася пара так званай адлігі, калі чалавек спакваля вызваляўся ад ідэалагічнай «зашоранасці» і пачынаў адчуваць смеласць думаць па-свойму, глыбей разумець жыццё, рабіць выбар і быць здольным на ўчынак. 3 гэтым часам супалі судэнцкія і першыя самастой- ныя гады галоўнага героя рамана Платонава, які перажывае непаўторную пару разнастайных адкрыццяў, пару маладых радасцей і засмучэнняў. Гэта перыяд інтэнсіўнага фарміравання яго асобы, светапогляду і мараль- ных прынцыпаў і перакананняў. У героя свая жыццёвая сцяжына, свой лёс: інс- тытут, праца на цаліне, педагагічная практыка, работа ў дзіцячым доме - пра ўсё гэта расказана праўдзіва, займальна і без утойвання. Твор разлічаны на шырокае кола чытачоў.
Есть вопросы?
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.