Пакаленне, якое нарадзілася ў XX стагоддзі, было сведкам нябач- ных дагэтуль падзей: перабудова, з’яўленне незалежнай дзяржавы... новыя адносіны.
У віхуры перамен па-рознаму складваліся і людскія лёсы. Гераіня гэтай кнігі, маючы асабістую шкалу каштоўнасцей, крочыла па жыцці шляхам, абраным аднойчы і назаўсёды. Рэдактар, выдавец, публіцыст Ліліяна Анцух добра вядомая сёння ў літаратурных колах і наогул у культурнай прасторы краіны, як, дарэчы, і кнігі выдавецтва «Чатыры чвэрці», якое яна ўзначальвае амаль трыццаць гадоў.
Артыкулы, эсэ, інтэрв’ю розных гадоў, сабраныя ў гэтым выдан- ні, праілюстраваны здымкамі з архіваў выдавецтва «Чатыры чвэрці», музеяў, бібліятэк, а таксама з асабістых архіваў пісьменнікаў, маста- коў, фатографаў.
Адрасавана сябрам, калегам, аўтарам, добразычлівым чытачам, усім тым, каму цікава ўспомніць мінулыя гады або ёсць жаданне бліжэй пазнаёміцца з гісторыяй выдавецтва, якое працуе ў культурным асяроддзі Беларусі.