Паэт Леанід Дранько-Майсюк выступіў у дакументальным жанры, напісаў архіўную аповесць «...Натуральны, як лінія нсбасхілу».
Гэта твор пра беларускага песняра Максіма Танка (1912-1995), пра той час (першая палова 1930-х гадоў), калі малады Максім Танк жыў у Вільні, супрацоўнічаў з падпольнымі структурамі Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі, калі за ім навадам хадзілі агенты дэфензівы і ягонае пашпартнае імя (Яўген Скурко) вельмі часта з’яўлялася ў паліцэйскіх рапартах і пратаколах допыту, у пракурорскіх абвінаваўчых актах і судо- вых пастановах.
Аповесць «...Натуральны, як лінія небасхілу» - вынік шматгадовай працы ў віленскіх і мінскіх архівах.
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.