Леанід Левановіч — аўтар шматлікіх кніг прозы і публіцыстыкі, але галоўнае яго творчае дасягненне — сем раманаў «Прыдняпроўскай хронікі». Раман «Міленіум» завяршае гэтае унікальнае сямікніжжа. Кожная кніга цыкла мае сваё, адмысловае афармленне: сёмы корер спектра—фіялетавы, таму «Міленіум» запатрабаваў адпаведны колер. У рамане ўзнаўляюцца падзеі 2000 года, Л. Левановічу ўдалося звязаць два тысячагоддзі.
Аднаму з герояў рамана Пятру Махавікову падарылі на Новы год нататнік- штодзённік, ён даў сабе слова штодня рабіць занатоўкі, бо год 2000 незвычайны. Слова Пятро стрымаў, у выніку нарадзіўся адмысловы дзённікавы раман з 12 раздзелаў, які стаўся стрыжнем кнігі, вакол яго, нібы вінаградная лаза, абвіваюцца астатнія 16 раздзелаў твора.
Апавяданні пра нашых сучаснікаў, іхнія клопаты, трывогі, пра іхнюю любоў да жыцця.
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.