У аповесці Клайва Стэйплза Льюіса (1898-1963) «Лісты Круцяля» (1941) стары дасведчаны д'ябал Круцель, які займае важную пасаду ў бюракратычным апараце пекла, дае парады свайму пляменніку, спакусніку-пачаткоўцу Чарнобліку, як найбольш эфектыўна схіляць людзей да зла, каб зрабіць іх пажывай для пекла. Разглядаючы ў пара- даксальным святле — з гледзішча д’ябла — самыя розныя сферы чала- вечага жыцця (каханне, сяброўства, дачыненні бацькоў і дзяцей, страхі, амбіцыі, духоўныя пошукі, палітычныя перакананні, гастранамічныя звычкі і г. д.), Льюіс змог дасягнуць таго, чаго раней не ўдавалася ніко- му: прымусіў нячыстую сілу папрацаваць на ніве апалогіі хрысціянства.
У кнігу ўвайшлі таксама пазнейшае эсэ «Круцель прапануе тост» (1959) і агульная прадмова Льюіса да абодвух твораў (1961).
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.