Пазнаёміўся з жыццём Антонія Вялікага, і мяне пачало вабіць і захапляць пустэльніцтва, манаскае жыццё.
От! Нельга ў горадзе адшукаць пустыню, толькі адзіноту. Адзіноту, каб застацца сам-насам са спакусамі горада.
***
Насельнікі могілак гэтаксама некалі казалі: "Перажывём!"
***
Чалавек часам кажа: хачу пажыць, як чалавек. I ва ўяўленні адразу малююцца залатыя пернікі, разбэшчаныя дзеўкі, банкеты, віно, ферары- мазэраці, выспа ў акіяне, палац да неба. Хто вызначыў меру як гэта - жыць па-чалавечы?
А займацца любімай справай і быць з таго шчаслівым, гэта "жыць як чалавек” ці не?
А набыць свабоду якую дае Хрыстос, гэта ўжо нешта іншае?
Што значыць, калі людзі кажуць, што хочуць добра жыць? Гэта значыць, што маюць жаданне ўжываць і карыстацца як мага болыдай колькасцю матэрыяльных рэсурсаў. Жыццё з Богам, гледзячы па ўсім, не ўключаецца ў формулу "добра жыць”.
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.