Жыццё палкоўніка міліцыі ў адстаўцы Віктара Пякарскага поўнае дзіўных, яскравых падзей, у якіх адбілася гісторыя нашай краіны. Цяж- кое пасляваеннае дзяцінства, юнацтва, сталенне, служба ў міліцыі... Ён ішоў да сваёй мары, з годнасцю пераадольваючы перашкоды і захоўваючы вернасць выбраным ідеалам. Складаныя хітраспляценні крымінальных расследаванняў, інтэлектуальнае супрацьстаянне са злачынным светам, чалавечыя лёсы, тэхнагенная катастрофа, развал краіны і стварэнне нацыянальнай школы міліцыі - пра ўсё гэта і шмат іншага распавядаецца ў новай кнізе серыі.
Кніга адрасавана найперш моладзі, а таксама ўсім, хто цікавіцца гісторыяй беларускай міліцыі, хто імкнецца спазнаць, як з’яўляюцца героі нашых дзён.
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.