«...Усе бачылі нястачу віна...» — новая архіўна-дакументальная аповесць паэта Леаніда Дранько-Майсюка, багатая на мастацкія асэнсаванні.
Гэта змястоўны твор пра ксяндза Адама Станкевіча, пра ягоную самаахвярную працу на карысць Беларусі, пра яго пакуты ў астрозе...
Адам Станкевіч (24 снежня 1891 г.; н. ст. 5 студзеня 1892 г. - 29 ліста- пада 1949 г.) - рэлігійны мысляр, пісьменнік, палітык, гісторык, а перш за ўсё наш нацыянальны дзеяч, які марыў пра такую незалежную беларускую дзяржаву, якая адпавядала б узору заходнееўрапейскай дэмакратыі.
А яшчэ Адам Станкевіч бачыў найбольшую грамадскую карысць для бацькаўшчыны ў тым, каб існавала Беларуская каталіцкая царква.
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.