У энцыклапедыі змешчаны артыкулы, якія тычацца жыцця і творчасці У.С. Караткевіча, людзей, якія мелі стасункі з пісьменнікам, даследавалі і даследуюць яго літаратурную дзейнасць, а таксама тых, для каго асоба і творчасць класіка сталі сапраўднай крыніцай натхнення. Падрабязна разглядаюцца і мастацкія сродкі, якія выкарыстоўваў пісьменнік пры напісанні сваіх твораў. Змешчаныя ў выданні артыкулы могуць стаць тэмай для падрыхтоўкі кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый, курсавых работ студэнтаў, дадатковым матэрыялам пры падрыхтоўцы ўрокаў літаратуры настаўнікамі сярэдніх школ, а таксама рэфератаў вучнямі. Выданне будзе карысным для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй беларускай літаратуры і культуры.
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.