Выдавецтва «Мастацкая літаратура» працягвае выпуск бібліяграфічных кніг у папулярнай і прэстыжнай серыі «Жыццё знакамітых людзей Беларусі». Чарговы том пад выдавецкім грыфам «ЖЗЛБ» прысвечаны памяці Максіма Танка (1912— 1995), народнага паэта Беларусі, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Героя Сацыялістычнай Працы, лаўрэата шматлікіх дзяржаўных прэмій і ўзнагарод. Праз успаміны сяброў, пісьменнікаў паўстае вобраз Мастака і Чалавека ва ўсёй філасофскай велічы і прыгажосці. Абаяльны, добры чалавек, таленавіты творца, глыбокі філосаф, ён жыве ў сэрцах беларусаў.
Вершы-прысвячэнні вядомых пісьменнікаў сплятаюць вянок любові Максіму Танку.
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.