У альбоме выкарыстаны фотаздымкі з Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Літаратурнага музея Петруся Броўкі, а таксама з прыватных архіваў Уладзіміра Крука, Юрыя Іванова, Анатоля Каляды, Генадзя Жынкова, Ніла Гілевіча.
Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т літа- ратуразнаўства імя Я. Купалы.
Фотаальбом прысвечаны выяўленню феномена Максіма Танка - асобы першай велічыні ў гісторыі беларускай літаратуры і дзяржаўна-культурнага будаўніцтва Беларусі. Падрыхтаванае як фотаілю- страваны летапіс багатай і складанай жыццёвай біяграфіі, напружанай літаратурнай, грамадска-культурнай і дзяржаўнай дзейнасці народнага паэта БССР, лаўрэата дзяржаўных прэмій СССР і БССР, Ленінскай прэміі, акадэміка НАН Беларусі, выданне раскрывае філасофска-патрыятычныя і сацыяль- на-маральныя асновы і прынцыпы яго яркай і каларытнай індывідуальнасці, сцвярджэння высокіх ду- хоўных каштоўнасцей жыцця і чалавека.
Разлічана на літаратуразнаўцаў, гісторыкаў, выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ, настаўнікаў, работнікаў сферы культуры, усіх, хто цікавіцца праблемамі развіцця беларускай літаратуры.
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.