У чарговы зборнік гісторыка-літаратурнай серыі РВУ «Літаратура і Мастацтва» ўключаны даследаванні творчасці Максіма Багдановіча 1910-1940-х гадоў, дзякуючы якім можна прасачыць, як паэзія класіка беларускай літаратуры ўспрымалася на пра- цягу першай паловы XX стагоддзя. Акцэнт зроблены на літаратуразнаўчыя працы, што не перавыдаваліся з часоў першапублікацыі. 3 архіўных матэрыялаў асобнае месца займае першая кандыдацкая дысертацыя па творчасці беларускага паэта, абароненая Р. Жалязняком у Ленінградзе ў 1940 г. У асобным раздзеле змяшчаюцца таксама малавядомыя матэрьмлы перапіскі родных і сяброў Максіма Багдановіча, з якіх асоба песняра, 120-годдзе з дня нара- джэння якога святкуецца сёлета, паўстае ў новым і часта нечаканым святле.
Выданне разлічана на літаратурназнаўцаў, выкладчыкаў ВНУ, настаўнікаў-славеснікаў, архівістаў, студэнтаў-філолагаў і шырокае кола аматараў творчасці Максіма Багдановіча.
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.