У шосты том Збору твораў народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля (1917—2006) увайшлі цыклы лірычных запісаў і мініяцюр 1945—1992 гадоў, якія з’яўляюцца адметным жанрам у творчасці пісьменніка. У іх адлюстраваны роздум аўтара над падзеямі літаратурнага і грамадскага жыцця, вострымі праблемамі сучаснасці, шырыня поглядаў і цікавасць да культур народаў свету. Тэксты вызначаюцца дасціпнасцю, назіральнасцю аўтара, яго ўменнем адбіраць трапныя дэталі, а таксама яскравай народнай мовай.
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.