У гэтую кнігу ўвайшлі 52 дзіцячыя вершы Ларысы Геніюш, якія ніколі не друкаваліся раней. Яшчэ 39 вершаў падаюцца ў некалькіх варыянтах - кніжным і аўтарскім (часам іх было два-тры). Чытач можа сам ацаніць, наколькі былі адрэдагаваныя і адцэнзураваныя гэтыя творы. Упершыню друкуюцца17 лістоў унукам. Шыкоўныя аўтарскія малюнкі з гэтай перапіскі дазволілі цалкам аздобіць кнігу. У выніку чытач мае самы поўны збор дзіцячых вершаў Ларысы Геніюш, аздоблены аўтарскімі малюнкамі паэткі. Поруч даюцца лісты і паштоўкі ўнукаў, якія яны дасылалі бабулі ў адказ.
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.