Вы ўпэўненыя, што немагчыма пабачыць мінулае? Што некаторыя значныя гістарычныя падзеі нельга аднавіць, а ісціна гэтак і застанецца назаўжды страчанай для чалавецтва? Так меркаваў і галоўны герой Аркадзь, беларускі дактарант, які накіраваўся ў Еўропу з мэтай працягнуць сваё навучанне. Але тыя незвычайныя падзеі, якія раз-пораз адбываюцца з ім падчас падарожжа, змушаюць маладога фізіка збочыць са шляху і зазірнуць за заслону гістарычных таямніцаў Чым гэта можа скончыцца? Здаецца, чым заўгодна.
Максім Кутузаў — аўтар двух дзясяткаў публікацый у англамоўных наву- ковых выданнях, у 2018 стаў лаўрэатам міжнароднай прэміі «Еўракон-2018» з беларускім фэнтэзі «Князь-ваўкалак» у намінацыі «Крызаліс», у 2019 атрымаў ступень магістра фізіка-матэматычных навук.
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.