Трансгалактычны лайнер «Сільмарыліён» вандруе ад планеты да планеты. Гаспадары карабля збіраюць і акумулююць звесткі пра старадаўнія зніклыя народы Сусвету. У пошуку слядоў крэйсера «Гнеў апраметнай» гісторык Тамаш апынаецца ў свеце, дзе жывуць забытыя нашчадкі народа, які насяляе Новы Менск. Пра тое — аднайменная аповесць.
Аматараў жа філасофскіх вандровак зацікавяць «Людзі і вароны». Урач-псіхіятр хоча дапамагчы Данілку, які сябруе з варонай, бо іншых сяброў у яго няма. Птушка запрашае хлопчыка ў падарожжа. Аднак, каб паляцець разам з варонай, трэба падняцца на дах высокага дома…
У кнізе таксама прадстаўлены іншыя разнапланавыя фэнтэзійныя апавяданні.
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.