У непрыкметным мястэчку Цукроўка здараецца шэраг дзіўных падзей. Паступова амаль дэтэктыўная гісторыя абрастае ўсё больш таямнічымі дэталямі. Галоўныя героі сталеюць у атмасферы польскай правінцыі пачатку 2000-х з усімі складанасцямі трансфармацыйнага перыяду эпохі і ўласнага ўзросту. Пакаленне іх бацькоў і дзядоў таксама крыху разгубленае: у іх пераплятаюцца рэлігійнасць і забабоннасць, нехта бачыць знакі блізкага апакаліпсісу ў начных вандроўках голай дзяўчыны па мястэчку і змяненні клімату, а хтосьці дрэсіруе пчол. ўсе спрабуюць знайсці сябе ў новай рэчаіснасці.
Рэальнасць тут пераплятаецца з магіяй, загадкавыя падзеі — з гумарам. Гэта гісторыя людзей, часу і месца.
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.