Рэлігійнае выданне. Упершыню ў Беларусі Евангелле на беларускай мове надрукавана ў форме, прызначанай для выкарыстання пры богаслужэннях. Такая форма выдання з'яўляецца зручнай і для тых чытачоў, якія рэгулярна чытаюць Евангелле ў адпаведнасці з літургічным календаром. У дадатковым раздзеле прыведзены ўказанні Евангельскіх чытанняў на працягу года і пры пэўных нагодах. Пераклад чатырох Евангелляў зроблены Біблейскай камісіяй Беларускай Праваслаўнай Царквы, прычым, у адрозненне ад папярэдніх выданняў перакладаў Біблейскай камісіі, у дадзеным выданні праведзена рэдакцыя перакладаў, асабліва значная рэдакцыя перакладу Евангелля паводле Матфея.
Есть вопросы?
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.