Чладзіслаў Гарбацкі (Ph.D., Варшаўскі ўнівэрсытэт), палітоляг-гендарыст, сацыялінгвіст, перакладнік з францускай мовы, выкладнік палітычнай навукі
ЭГУ (Вільня).
„Манаграфія „Фэмін'ізацыя беларускай мовы" прысьвечаная аналізу жаночых агентыўна-прафэсійных назваў (Nomina agentis)у беларускай мове як у гістарычнай пэрспэктыве (у старабеларускай мове), так і ў двух узусах сучаснай беларускай мовы (тарашкевіцы, наркамаўцы). Акрамя таго ў працы ахопліваецца кампаратывісцкая пэрспэктыва - спроба высьвятліць, як функцыянуюць фэмінітывы-агентывы ў сучаснай польскай, расейскай, украінскай, летувіскай і францускай мовах.
У працы да ўсяго аналізуюцца прычыны маргілізацыі фэмінітываў, а таксама практыкі і мэханізмы іх дэмаргінал'ізацыі, прадпрынятыя ў рзчышчы мастацкай літаратуры й гендарных штудыяў. Кніга прызначаецца для ўсіх, хто цікавіцца сацыялінгвістычнымі й гендарнымі дасьледаваньнямі.
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.