Кніга серыі «Энцыклапедыя рарытэтаў» прысвечана гісторыі Буквара на беларускіх землях. Буквар — гэта не толькі першая кніга для навучання грамаце, але і выхавальнік вышэйшых агульначалавечых каштоўнасцей, прадаўжальнік шматвяковых адукацыйных традыцый. Праз яго юнае пакаленне атрымлівае асноўныя веды аб сваёй Бацькаўшчыне, сваім народзе і яго культуры. Гісторыя беларускага Буквара налічвае болып за чатыры стагоддзі. Ён аказаў уплыў на з’яўленне Буквароў у многіх краінах свету і пакінуў свой след у сусветнай букварыстыцы і кніжнай культуры. У наш час беларускія Буквары зберагаюцца ў многіх краінах свету — у кніжных і музейных зборах Расіі, Украіны, Аўстрыі, Германіі, Даніі, Швецыі, Полыпчы, Літвы, Аатвіі, Вялікабрытаніі, Італіі, Францыі, Славеніі, Чэхіі, ЗША.
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.