Шосты выпуск выдання «Беларуская дыялекталогія. Матэрыялы і даследаванні» прысвечаны пытанням дыялектнай лексікаграфіі, анамастыкі і тэкстаграфіі. Адметная праца ў зборніку - гэта архіўныя спадчына, якая рэпрэзентавана моўнай часткай манаграфіі I. А. Сербава "Беларусы-сакуньг і невялічкім слоўнікам Язэпа Дылы. Змяшчаюцца ў зборніку таксама артыкулы пра стан сучаснага маўлення на тэрыторыі Беласточчыны, падрыхта- ваныя на аснове аналізу расшыфраваных запісаў. назапашаных у час дыялекталагічных экспедыцый на працягу 2015—2018 гг. Сучасная мясцовая беларуская гаворка ў форме тэкстаў прадстаўлена з розных рэгіёнаў Беларусі, а так- сама з беларуска-польскага памежжа.
Інфармацыйна-даведачны блок матэрыялаў уключае паказальнік слоў, спісы скарачэнняў і іншыя звесткі.
Зборнік робіць важны ўклад у рэалізацыю фундаментальнага праекта «Зводны слоўнік беларускіх народных гаворак» і з'яўляецца запатрабаваным сярод лінгвістаў, этнографаў, гісторыкаў, а таксама ўсіх. хто працуе з родным словам.
Навуковыя рэдактары:
В. М. Курцова, Л. П. Кунцэвіч
Рэдакцыйная калегія:
I. У. Галуза, I. А. Гапоненка, Л. П. Кунцэвіч, В. М. Курцова, Ю. В. Маліцкі. Т. М. Трухан, Ю. Л. Хвіланчук, М. Янковяк (Чэхія)
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.