У кнізе прызнанага ў свеце беларускага матэматыка Светланы Новікавай упершыню сістэматычна выкладзена аэд-тэорыя (іерархічная матэматыка, тэорыя ведаў). Гэта першая тэорыя, здольная дакладна (матэматычна, фармальна) апісаць сістэмы ведаў: як традыцыйныя (мовы з іх граматыкамі. этнасы, грамады, культуру, мастацтва, законы, бібліятэкі і архівы, дзяржавы, светагляды), так і сучасныя (камп’ютарна-інфармацыйныя сістэмы і сеткі, тэхнічнае і мастацкае канструяванне, тэхналогіі, асвету, нацыі, навуку, матэматыку).
Для гэтага тэорыя ведаў прапануе ўласны матэматычны выраз, названы па-беларуску вед (па-элінску - аэд), здольны дакладна апісаць усе аб’екты, вядомыя ў сістэмах ведаў (фізічныя, хімічныя, біялагічныя, дэмаграфічныя, вытворчыя, творчыя, інфармацыйныя, матэматычныя), і выразы. якімі сістэмы ведаў азначаюць свае аб’екты.
Упершыню (ці больш эфектыўным спосабам) прапануецца рашэнне шэрагу канкрэтных задач: фізічных (іерархічная механіка, ядзерная арыфметыка, зорны сінтэз, апісанне хваль, цунамі, блакітны колер неба), хімічных (ядзерная геаметрыя), біялагічных (механізм інфармацыйнага працэсара ДНК у клетцы), ведавых (апісанне інфармацыйных рухаў у гуках і выявах, навуковага працэсу, канструявання, інавацыйнай дзейнасці, матэматычных (задач фармалізацыі іерархічных многаўзроўневых сістэм Месаравіча-Такахары, пазіцыйных лікавых сістэм, граматьік натуральных моў, звязвання ў адзіным кодзе фармалізацый геаметрыі, кароткі доказ вялікай тэарэмы Ферма) і інш.
Іерархічная матэматыка (аэд-тэорыя) прапануе рашэнне асноўнай задачы тэорыі сістэм - стварэнне матэматычнага апарату, здольнага азначыць рэальныя сістэмы: тэхнічныя, прыродныя, ведавыя; абагульняе кібернетычную задачу канструявання, кіравання і асветы і прапануе яе фармальнае (агульнае) рашэнне; а таксама звязвае ўласнымі фармальнымі сродкамі вядомыя матэматычныя тэорыі з новымі матэматычнымі задачамі пастаўленымі і вырашанымі тэорыяй ведаў.
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.