Язык сайта: RU BY
  • г. Минск, пр-т Независимости, 72
  • г. Минск, ул. Богдановича, 46
Задать вопрос Уточнить стоимость и наличие любой книги
  • Главная
  • Мероприятия
  • У сераду 12 снежня а 18-й гадзіне адбудзецца прэзентацыя кнігі Мойшэ Кульбака «Панядзелак.»

У сераду 12 снежня а 18-й гадзіне адбудзецца прэзентацыя кнігі Мойшэ Кульбака «Панядзелак.»

У сераду 12 снежня а 18-й гадзіне адбудзецца прэзентацыя кнігі Мойшэ Кульбака «Панядзелак.»

Мойшэ Кульбак. Панядзелак. Маленькі раман. Прага: Вясна, 2018 – 148 с.  Пераклад зь ідышу Сяргей Шупа.

У рамане апісваюцца падзеі часоў расейскай рэвалюцыі ў нейкім дастаткова буйным, але дакладна не акрэсьленым горадзе. Сам аўтар у тыя часы жыў у Менску і Вільні.

Ян Максімюк: «Калі меркаваць па „Панядзелку“ Мойшэ Кульбака, то ў сучаснай яму беларускай літаратуры 20-х гадоў не было ні такога голасу, ні такой інтанацыі, ні такога філязафічнага задуменьня над жыцьцём.

Невялікі раман пра „рэвалюцыйны горад, што разьмясьціўся сярод гор“ зьдзіўляе сваёй рэфлексіўнасьцю і заклікам да захаваньня свайго прыватнага сьвету і незалежнасьці ў навальніцы часу. Працэс пазнаньня адбываецца не праз актыўнасьць, а праз пасіўнае быцьцё, цьвердзіць галоўны герой „Панядзелка“. І ўдакладняе: кот адчувае сваё быцьцё не тады, калі разрывае кіпцямі здабычу, а тады, калі грэецца на сонцы.

Зусім нечаканая кніжка, выцягнутая беларускім перакладчыкам з цёмнай кладоўкі забыцьця. Кніжка, у якой 30-гадовы аўтар дзеліцца досьведам 60-гадовага».

Есть вопросы?

Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.