Язык сайта: RU BY
  • г. Минск, пр-т Независимости, 72
  • г. Минск, ул. Богдановича, 46
Задать вопрос Уточнить стоимость и наличие любой книги
Viber Написать на Viber Viber Написать на Viber

Сустрэча з ВАСІЛЕМ ШАРАНГОВІЧАМ

Беларускі саюз мастакоў, выдавецтва “Беларусь”, крама “Акадэмкніга” запрашаюць:

 

28 красавіка (серада) 2021 года ў 16.00 у краме “АКАДЭМКНІГА” (пр-т Незалежнасці, 72) адбудзецца прэзентацыя выдання казкі Аляксея Талстога “ЗАЛАТЫ КЛЮЧЫК” (выдавецтва “Беларусь”, 2021)з ілюстрацыямі народнага мастака Беларусі ВАСІЛЯ ШАРАНГОВІЧА, якія былі зробены вядомым беларускім графікам 50 гадоў таму і вытрымалі шмат перавыданняў яшчэ за савецкім часам.

 

Пад час прэзентацыі можна будзе сустрэцца з народным мастаком Беларусі  ВАСІЛЕМ ШАРАНГОВІЧАМ, а таксама атрымаць яго аўтарскі аўтограф да кнігі “ЗАЛАТЫ КЛЮЧЫК” і персанальнага альбома мастака. 

 

Знакамітая казка Аляксея Мікалаевіча Талстога аб прыгодах драўлянага чалавечка даўно стала класікай дзіцячай літаратуры. Захапляльныя прыгоды і яркія персанажы знаёмыя не аднаму пакаленню чытачоў, а крылатыя фразы з кнігі трывала ўвайшлі ў наш ужытак.Казку Аляксея Мікалаевіча Талстога аб драўляным хлапчуку ведаюць усе. А вось мастакоў, якія працавалі над вобразамі Бураціна, яго сяброў і ворагаў, успамінаюць значна радзей.

У 2021 годзе ў выдавецтве “Беларусь” выйшлакніга “Залаты ключык, або прыгоды Бураціна” з ілюстрацыямі народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча-- аднаго з лепшых ілюстратараў казкі А.Талстога.

Ілюстрацыі ў выкананні знакамітага беларускага мастака маюць ужо вельмі працяглую гісторыю. Вобразы Бураціна, Карабаса і Дурамара былі прыдуманы ім аж 50 гадоў таму -- у 1971 годзе. Менавіта ў гэтым годзе ў выдавецтве “Беларусь” вышла выданне кнігі “Залаты ключык” з тэкстам казкі на беларускай мове, якое было аздоблена 30 акварэльнымі малюнкамі Васіля Шаранговіча. Мастак за гэта выданне атрымаў шмат прызоў на рэспубліканскіх і міжнародных кніжных конкурсах. З таго часу казка А.Талстога з ілюстрацыямі В.Шаранговіча шмат разоў перавыдавалася ў Беларусі, а таксама ў буйных выдавецтвахМасквы, дзе выходзіла мільённымі тыражамі.

Казка “Прыгоды Бураціна, або Залаты ключык” была напісана Аляксеем Талстым па матывах аповесці італьянскага пісьменніка Карла Коллоди “Піноккіо. Гісторыя драўлянай лялькі”. А.Талстой прыступіў да працы вясной 1934 года. Спачатку пісьменнік добрасумленна ішоў сюжэце італьнскай казкі, але потым захапіўся і прыдумаў гісторыю пра залаты ключык. З'явілася новая казка пра драўлянага чалавечка. Імя ў галоўнага героя засталося італьянскім, але па характары ён стаў іншы -- вясёлы і гарэзлівы.

“Пры чытанні тэкста выбіраў тыя моманты, дзе герой эмацыянальна перажывае або дзейнічае, -- распавядае Васіль Шаранговіч, -- Менавіта ў крытычныя моманты ў сутыкненні з Карабасам і Дурамарам, у спрэчках з татам Карлам або размовах з ляльками тэатра можна найбольш поўна паказаць сутнасць характара героя. У “Залатым ключыку” я звяртаўся да вобраза Бураціна шмат разоў. Прызнаюся, гэты персанаж, гарэзлbвы і непаседлівы, задаў мне шмат работы! Я не мог яго ўявіць спакойна застылым нга стуле. о вакол дрэва бегае, высунуўшы язык, то павука здымае са свайго носа. Хітруе, сумуе, крыўдзіцца на Мальвіну, кпіць над Карабасам-Барабасам. З кожнай новай карцінкай я маляваў Бураціну ўсё смялей, больш упэўнена, хоць з кожным разам усё больш складана было не надацб Бураціненовыя рысы харатктару.Пад канец працы мне стала здавацца, што Бураціна жывы, і я з ім размаўляю. Самае цікавае, што праз некалькі гадоў у мяне нарадзіўся сын, Уладіслаў, які як дзве каплі вады быў падобны на Бураціна, здаецца, я яго прыдумаў зараней у сваіх малюнках.”

Ілюстрацыі Васіля Шаранговіча поўныя дынамізму. Здаецца, што героі, як у кіно, затанцуют, забегаюць, заскочуць і сарвуцца з ліста кнігі. Гэтае ўражанне дасягаецца не толькі выразнымі кампазіцыйнымі рашэннямі, але і эмацыянальнасцю у перадачы вобразаў.

“Для мяне пры рабоце над кнігай найбольш цікавым з’яўляецца стварэнне вобразаў літаратурных герояў. Для гэтага я дзесяткі разоў перачытваю літаратурны твор, спрабуючы зразумець, якім яго бачыў пісьменнік. Мая задача вырашаецца, безумоўна, не толькі праз партрэт, але праз сукупнасць выяўленчых сродкаў, якія валодае мастак у кнізе. Тут важна ўсё -- ад выбара сюжэта для ілюстравання да гузіка на касцюме. І калі пра ўдаецца, то пра такіх намаляваных герояў дзеці пішуць, што “яны, як жывыя”, суперажываюць ім, любяць”.

Есть вопросы?

Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.