Язык сайта: RU BY
  • г. Минск, пр-т Независимости, 72
  • г. Минск, ул. Богдановича, 46
Задать вопрос Уточнить стоимость и наличие любой книги
Viber Написать на Viber Viber Написать на Viber

Сустрэча з Таней Скарынкінай

27 красавіка “Акадэмкніга” запрашае на сустрэчу з Таняй  Скарынкінай. Аўтарка прэзентуе сваю кнігу  “Райцэнтр”.

Гэтыя тэксты — спроба ўратаваць знакі часу ад знікнення ў хаосе сучаснасці, смелае намаганне вырваць нерасказаныя гісторыі з цемры забыцця. Таня Скарынкіна ўпісвае ў космас свой малы свет, яна і назіральніца, і ўдзельніца, і нястомная ка- лекцыянерка штодзённага цуду. Непрыкметная на першы погляд Смаргонь гаворыць унікальным Таніным голасам — і робіцца літаратурай. А значыць, кідае выклік лёсу: дробнае ў ёй робіцца важным, вялікае — смешным, смешнае — кранальным і нават трагічным; усё асуджанае на знікненне атрымлівае ў яе кнізе апошні шанец — і ажывае...

Падчас сустрэчы можна ўзяць аўтограф аўтаркі.

Прэзентацыя  пройдзе у краме “Акадэічная кніга” па адрасе  праспект Незалежнасці 72, 27 красавіка 17.30.

Чакаем Вас.

Есть вопросы?

Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.