Язык сайта: RU BY
  • г. Минск, пр-т Независимости, 72
  • г. Минск, ул. Богдановича, 46
Задать вопрос Уточнить стоимость и наличие любой книги
  • Главная
  • Мероприятия
  • Акадэмкніга запрашае 11 верасня а 18 гадзіне на прэзентацыю  трылогіі Анатоля Гладышчука “Замак Берасцейскій”

Акадэмкніга запрашае 11 верасня а 18 гадзіне на прэзентацыю  трылогіі Анатоля Гладышчука “Замак Берасцейскій”

Акадэмкніга запрашае 11 верасня а 18 гадзіне на прэзентацыю  трылогіі Анатоля Гладышчука “Замак Берасцейскій”

 

 

 

          Трылогія складзена з наступных частак “РУСЬ”, “ЛІТВА” і “RES PUBLICA”. Гэта навукова-папулярнае даследаванне гісторыі Берасця ад першых пісьмовых успамінак да другой паловы XVII стагоддзя, калі Берасце, як горад, разам з насельніцтвам быў знішчаны маскоўскім ваяводай Іванам Хаванскім.

          У першай кнізе “Русь” зроблена спроба дэтальнага абаснавання першай пісьмовай звесткі Берасця ў 1017 годзе, а таксама ідзе размова аб адкрыцці і раскопках унікальнага археалагічнага помніка Беларусі археолагам П.Ф. Лысенка.

Другая кніга “Літва” ахоплівае перыяд Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойтскага. Прыводзіцца дзевяць прыярытэтаў сярэдневечнага Берасця: замак (1182 г.), ратуша (1390 г.), друкарня (1553 г.), шпіхлер сольный (XVI ст.), зекгар – часы на вежы (1566 г.), рурмус – вадаправод (1566 г.), саладувні – піва (1525 г.), аптэка (1566 г.) і мынца – манетны двор (1666 г.).

Трэцяя кніга “Res Publica” аб трагічных падзеях нашай зямлі ў сярэдзіне XVII ст. У канцы трылогіі прыводзіцца храналогія ўсіх падзей, аб якіх ідзе гаворка ва ўсіх трох кнігах.   

 

Пад час прэзентацыі адбудзецца сустрэча з аўтарам трылогіі, Вы зможаце задаць пытанні і атрымаць аўтограф аўтара.

Прэзентацыя адбудзецца ў краме “Акадэмкніга” па адрасу пр. Незалежнасці, 72 а 18 гадзіне

Есть вопросы?

Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.