Язык сайта: RU BY
  • г. Минск, пр-т Независимости, 72
  • г. Минск, ул. Богдановича, 46
Задать вопрос Уточнить стоимость и наличие любой книги

Фестываль Уладзіміра Караткевіча

Аршанская філія Таварыства беларускай мовы, Беларускі ПЭН-Цэнтр і "Акадэмкніга" запрашаюць на "вандроўны" Фестываль Уладзіміра Караткевіча, які сёлета пройдзе ўпершыню ў Смалянах і Оршы 30 лістапада. Вас чакае чарада культурніцкіх падзей, у якіх возьмуць удзел дзеячы культуры з усёй краіны, але найперш творцы з Аршаншчыны. Фестываль прымеркаваны да дня нараджэння горача любімага беларусамі класіка ХХ стагоддзя, якое святкуецца 26 лістапада. Экскурсіі, гутаркі пра творчую спадчыну Караткевіча, вершы, проза, спевы і выдатныя кніжкі для ўсіх ахвочых далучыцца!

 

Расклад падзей:

10:00 -  Экскурсія па Смалянах ад краязнаўца Віктара Мяжэвіча. Балотны замак Белы Ковель, руіны Дамініканскага касцёла і кляштара, царква Святога Спаса (драўлянае барока).  Прамова Ірыны Дубянецкай на магіле Тамаша Зана. Збор а 10-й у Смалянах на цэнтральнай плошчы (каля дамініканскіх руінаў).

14:30 - Экскурсія па Оршы Ўладзіміра Караткевіча ад пісьменніцы Паліны Качатковай. Агляд Дому Караткевіча, які будзе адкрыты для публікі ў дзень фестывалю. Збор ад 14:15 на Аршанскім "нулявым кіламетры" (пачатак вуліцы Караткевіча).

17:00 - 20:00, кавярня "Замкавая" ў будынку Езуіцкага Калегіума (вул. Леніна, 6а, Орша) - літаратурна-музычная імпрэза. Уладзімір Арлоў, Наста Кудасава, Таццяна Нядбай, Андрэй Хадановіч, Зміцер Дзядзенка ды іншыя. Песні Сержука Доўгушава на вершы Караткевіча.

Усе падзеі - бясплатныя.

У праграме магчымыя дапаўненні і сюрпрызы. Сачыце за абвесткамі!

 

Пачас імпрэзы можна будзе набыць па прывабных коштах кнігі як класікаў, так і сучасных беларускіх аўтараў у «Вандроўнай кнігарні «Логвінава» і крамы «Акадэмкніга».

Есть вопросы?

Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.