Язык сайта: RU BY
  • г. Минск, пр-т Независимости, 72
  • г. Минск, ул. Богдановича, 46
Задать вопрос Уточнить стоимость и наличие любой книги

«Акадэмкніга» прапануе: увесь шорт-ліст прэміі Гедройца

Галоўны прыз атрымаў Уладзімір Арлоў з кнігай «Танцы над горадам» — «за адраджэнне містычнай традыцыі ў беларускай прозе XXI стагоддзя», як сфармулявала журы.

Лаўрэатам прэміі II ступені «за паспяховае ўкараненне еўрапейскай культурнай традыцыі ў беларускі літаратурны працэс» стаў Альгерд Бахарэвіч з кнігай «Сабакі Эўропы». 

Трэцюю прэмію «за развіццё смехавой культуры ў сучаснай беларускай літаратуры» калегія журы прысудзіла Вінцэсю Мудрову за кнігу «Забойца анёла».

Сёлета на прэмію Гедройца прэтэндавалі аўтары 32 кніг. Акрамя лаўрэатаў у шорт-ліст конкурсу ўвайшлі Адам Глобус з кнігай «Сям'я», Павел Севярынец з кнігай «Беларусалім» і Анка Упала з кнігай «На заснежаны Востраў».

 

 

 

 

 

 

Есть вопросы?

Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.