27 чэрвеня старт продажаў новай кнігі Ліліі Ільюшынай “Ключ дарог. Пачатак”.
Першыя 20 асбонікаў прапануем са зніжкай 20%.
Акадэмкніга запрашае на прэзентацыю і сустрэчу з аўтаркай, пад час якой вы зможаце набыць кнігу і атрымаць аўтограф.
Ключ Дарог. Пачатак : раман : для дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту
На свеце ёсць месца, адкуль пачынаюцца ўсе шляхі і дарогі Сусвету. Той, хто валодае Ключом ад яго, можа абудзіць даўно паснулыя сцежкі ці назаўжды закрыць шлях да шчасця. Джым выяўляе ў сябе здольнасць кіраваць дарогамі, а ў свайго сябра – дар бачыць смерць. Яны выпадкова даведваюцца, што непрыемнасці ў іх мястэчку – справа містара С., вядомага бізнесмена. Вось толькі як справіцца з ім, калі ён і ёсць Гаспадар Дарог, да таго ж звязаны са старажытнымі ведзьмакамі?
У рамках прэзентацыі адбудзецца дыскусія аб развіцці дзіцячай фэнтэзійнай беларускай літаратуры.
Госці дыскусіі Аляксей Шэін, Ксенія Шталенкова, Надзея Ясмінска, Святлана Курганава, Вольга Воўк і іншыя.
Прэзентацыя пройдзе ў магазіне “Акадэмкніга” 27 чэрвеня ў 18 гадзін па адрасе пр. Незалежнасці 72.
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.