Дапаможнік змяшчае арфаграфічныя размінкі, якія ахопліваюць увесь моўны курс, прадугледжаны вучэбнай праграмай для 3 класа. Размінкі распрацаваны да кожнага ўрока і ўключаюць тэксты, на аснове якіх выконваюцца практыкаванні розных тыпаў. Заданні разлічаны прыкладна на 5 хвілін самастойнай работы.
Матэрыял можа выкарыстоўвацца ў школе на этапах актуалізацыі, замацавання і паўтарэння вучэбнага матэрыялу, а таксама дома для ўзнаўлення ведаў. Сшытак дапаможа сфарміраваць арфаграфічную пільнасць, засвоіць правілы з розных раздзелаў мовазнаўства, якія вывучаюцца ў пачатковай школе.
Адрасуецца вучням 3 класа, настаўнікам, бацькам.
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.