Прапанаваны метадычны дапаможнік уяўляе сабой распрацоўку планаў-канспектаў урокаў беларускай мовы для 8-га класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з рускай і беларускай мовамі навучання на І паўгоддзе навучальнага года. Урокі складзены ў адпаведнасці з дзеючымі вучэбнымі праграмамі для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. У дапаможніку прапануюцца разнастайныя віды работ на ўроку: складанне модуляў, кластараў па тэме, інтэрактыўныя, тэставыя заданні, работа з тэкстам, складанне і расшыфроўка воблака слоў, ментальных карт. У асобным дадатку змешчаны рыфмаваныя і гульневыя фізкультхвілінкі. Адрасуецца настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.