Выданне складаецца з 29 планаў-канспектаў урокаў беларускай літаратуры ў 8 класе на II паўгоддзе. Матэрыял складзены ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання Беларуская літаратура. V-ХI класы (Мінск: НІА, 2012). У дапаможніку прадстаўлены ўрокі па раздзелах Эпічныя жанры, Ліра-эпічныя жанры, Драматычныя жанры, якія прысвечаны аналізу праграмных мастацкіх твораў для чытання і вывучэння, аналізу твораў для дадатковага чытання, скіраваны на ўдасканаленне развіцця маўлення вучняў (творчыя), падагульненне і сістэматызацыю вывучанага. Урокі скіраваны на міжпрадметныя сувязі, дзе сродкі мастацтва (тэатр, кіно, музыка, жывапіс) робяць іх эстэтычна прадуктыўнымі і эфектыўнымі ў дасягненні акрэсленых мэт. З прапанаванага матэрыялу настаўнік зможа выбраць неабходнае і патрэбнае, на яго думку, з улікам узроўню падрыхтаванасці вучняў.
Адрасуецца настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, студэнтам філалагічных факультэтаў падчас праходжання педагагічнай практыкі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.