Выданне складаецца з 25 планаў-канспектаў ўрокаў па беларускай літаратуры ў VІІ класе на ІІ паўгоддзе. Матэрыял пададзены ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання "Беларуская літаратура. VІІ клас" (Мінск: НІА, 2017).
Прапанаваныя распрацоўкі ўрокаў пабудаваны ў залежнасці ад тэмы, накіраваны на рэалізацыю пастаўленай мэты і дасягненне навучальнай, развіваючай і выхаваўчай задач. Планы-канспекты распрацаваны з улікам патрабаванняў адукацыйнага стандарта, канцэпцыі вучэбнага прадмета "Беларуская літаратура" і рэалізуюць арганізацыю кампетэнтнага падыходу да навучання айчыннага слоўнага мастацтва.
Матэрыял будзе карысны настаўнікам беларускай літаратуры, студэнтам філалагічных факультэтаў па спецыяльнасці "Беларуская філалогія".
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.