Выданне ўключае паўрочныя распрацоўкі па беларускай літаратуры для 6 класа на II паўгоддзе навучання і змяшчае 37 урокаў у адпаведнасці з вучэбнай праграмай для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання. Распрацаваная сістэма пытанняў і заданняў дапаможніка скіравана на актывізацыю пазнавальнай дзейнасці і выпрацоўку творчых уменняў вучняў, утрымлівае дыферэнцыяцыю заданняў па ўзроўнях складанасці, у якіх таксама прасочваюцца выхады на міжпрадметныя (беларуская мова, гісторыя, мастацтва) і ўнутрапрадметныя (паэзія, проза, драматургія, літаратуразнаўства) сувязі. Прызначаецца настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, студэнтам фі- лалагічных факультэтаў падчас праходжання педагагічнай практыкі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.