Шосты том шасцітомнага выдання "Традыцыйная мастацкая культура беларусаў" абагульняе вынікі комплекснага фальклорна-этнаграфічнага даследавання традыцыйнай мастацкай культуры рэгіёна Гомельскага Палесся, праведзенага вядучымі даследчыкамі народнай культуры беларусаў - членамі часовага творчага калектыву, створанага пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі для працы над кнігай. У другую кнігу ўвайшлі матэрыялы, якія даюць уяўленне аб адметных асаблівасцях такіх відаў і жанраў мясцовай традыцыйнай культуры, як танцавальны фальклор, народныя гульні, народная проза, малыя жанры фальклору, замовы, традыцыйнае адзенне і традыцыйна-народны тэкстыль. Выданне ілюстравана фатаграфічнымі і нотнымі матэрыяламі. Электронны дадатак змяшчае аўтэнтычныя запісы народнай прозы ў выкананні носьбітаў традыцыі.
Разлічана на навукоўцаў-гуманітарыяў, выкладчыкаў і студэнтаў вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў, настаўнікаў, работнікаў культуры, кіраўнікоў прафесійных і аматарскіх мастацкіх калектываў, шырокае кола зацікаўленых беларускім традыцыйным мастацтвам.
Есть вопросы?
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.