У працы разглядаюцца аспэкты жыцьця і дзейнасьці княгіні Магда-
лены Радзівіл (1861—1945), якія звычайна заставаліся па-за ўвагаю
дасьледнікаў. У першай частцы аўтар разглядае ўнёсак гэтай асобы
нацыянальнае і рэлігійнае адраджэньне Беларусі, у прыватнасьці ей-
ныя погляды на Грэка-Каталіцкую Царкву. У другой частцы ён пралі-
вае сьвятло на гісторыю нязьдзейсьненай мары княгіні — заснаваць
грэка-каталіцкую калегію (сэмінарыю) для беларусаў у Рыме.
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.