Кніга падрыхтавана ў межах праекта
«Польска-беларускае памежжа пад савецкай акупацыяй 1939-1941 гг.
ва ўспамінах сведкаў».
Кіраўнік праекта др Мацей Вырва
(Цэнтр польска-расійскага дыялогу і паразумення).
Упершыню ў беларускай гістарычнай навуцы пра трагічныя падзеі восені 1939 г. і савецкую палітыку ў Заходняй Беларусі ў 1939-1941 гг. распавядаюць непасрэдныя сведкі гісторыі. У зборніку прадстаўленыя вусныя ўспаміны колішніх грамадзянаў Полыпчы, пераважна беларусаў і палякаў, якія ў выніку савецкай агрэсіі сталі грамадзянамі СССР. Іх па- мяць стварае альтэрнатыву той пракамуністычнай ідэалагічнай хлусні, якой усё яшчэ напоўнены падручнікі беларускай гісторыі XX ст.
Кніга адрасаваная ўсім, каго цікавіць мінулае і хто разважае над будучыняй Беларусі.
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.