Тадэвуш Гавін - кадравы афіцэр, польскі грамадскі дзеяч, гісторык. Скончыў Арлоўскае вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча сувязі і Ваенную акадэмію сувязі ў Ленінградзе (сучасны Санкт-Пецярбург). Служыў на камандных і штабных пасадах у памежных войсках СССР Забайкальскай, Ціхаакеанскай і Заходняй памежных акруг.
У 1987 г. апынуўся перад важным жыццёвым выбарам — працягваць прасоўванне па вайсковай кар’ернай лесвіцы або, выкарыстоўваючы спрыяльную палітычную сітуацыю гарбачоўскай перабудовы, заняцца польскім нацыянальным адраджэннем у БССР. Выбраў другі шлях.
У 1988 г. быў выбраны старшынёй Польскага культурна-асветніцкага таварыства імя Адама Міцкевіча. У 1990 г. выбраны на пасаду старшыні Саюза палякаў Беларусі, якім кіраваў да ліпеня 2000 г. У 2008 г. у Апольскім універсітэце (Польшча) атрымаў навуковую ступень доктара гуманітарных навук у галіне гісторыі. Працуе ў Інстытуце Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта.
За час навуковай і выкладчыцкай дзейнасці надрукаваў больш за 30 навуковых публікацый і выдаў дзве манаграфіі.
Варта адзначыць, што аўтар у сваёй працы далёкі ад ідэалізаванага альбо аднабаковага прадстаўлення польскай меншасці, спрабуючы паглядзсць на гэту супольнасць аб'ектыўна, глыбока і з розных бакоў
д-р габ. Дарота Міхалюк
Аўтар вельмі збалансавана паказаў узаемазалежнасць прававога і палітычнага становішча польскай меншасці ад міждзяржаўных адносін у рэгіёне
праф. д-р габ. Яўген Мірановіч
Добра, што праца напісана на бсларускай мовс. Гэта толькі павялічвае яе прывабнасць і каштоўнасць, асабліва ў Беларусі.
д-р габ. Марыюш Машкевіч
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.