Выданне з'яўляецца ўнікальным і сістэматызаваным прадстаўленнем мемарыяльных месцаў — магіл і могілак, дзе спачываюць польскія салдаты, што загінулі падчас паўстанняў і войнаў у перыяд 1863–1944 гадоў. Кніга змяшчае апісанне і фатаграфічную дакументацыю такіх месцаў, што знаходзяцца на тэрыторыі Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцей Рэспублікі Беларусь. У кнізе апісаны больш за 60 месцаў, якія ўвекавечваюць Студзеньскае паўстанне, барацьбу перыяду польска-бальшавіцкай вайны і Другой сусветнай вайны. Узнікненню гэтай публікацыі спрыяла ідэя клопату аб памяці, якой мы абавязаныя ахвярам трагічнай гісторыі гэтых зямель. Бо салдацкі абавязак мае ўніверсальны памер — дзесяцігоддзі, якія мінулі ад прадстаўленых у кнізе падзей, павінны дазволіць нам годны і поўны пашаны ўспамін пра тых, хто аддаў свае жыцці. „Абмен памяццю” павінен быць тым, што ўзбагачае абодва народы — польскі і беларускі. Публікацыя носіць навукова-папулярны характар, яе асноўная мэта — папулярызацыя ведаў аб асобных месцах і звязаных з імі падзеях. Акрамя гэтага, выданне змяшчае фатаграфічную дакументацыю аб'ектаў, многія з якіх былі адрамантаваныя за апошнія некалькі гадоў па ініцыятыве польскага боку і пры супрацоўніцтве з беларускім бокам.
Есть вопросы?
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.